Адкрыццё новай выставы «Кераміка і ЭТНАбатаніка»


8 сакавіка (серада) у філіяле Веткаўскага музея адбудзецца адкрыццё новай выставы "Кераміка і ЭТНАбатаніка".

Пачатак вясны, абуджэнне прыроды мы вырашылі адзначыць выставай, галоўным героям якой будуць расліны.

Аснова новай выставы мае тры складнікі:

  • аўтарская кераміка майстрыхі Вольгі Жарнасек і яе светаўспрыняцце раслін;
  • неглюбскія ручнікі і асэнсаванне раслінных узораў ткачыхамі;
  • народная медыцына і магія праз раслінны свет.

Керамістка Вольга Жарнасек:

"Беларускі раслінны свет заўсёды захапляў мяне сваёй прыгажосцю і практычнай карысцю. Сама збіраю зёлкі, выкарыстоўваю іх для лекавання і харчавання сям'і. І аднойчы мне захацелася адбіць нашыя прыгожыя расліны на гліне... Так і з'явілася на свет серыя паліванага-малачонага посуду "Этнабатаніка". Свой посуд, як і колісь беларускія ганчары, я толькі часткова пакрываю палівамі (зверху і ўсярэдзіне), астатнюю частку апрацоўваю малаком. І пасля абпалу яно надае талеркам прыгожы карычневы колер і флёр архаікі, падобнай да пацямнелага старога посуду... Для гэтай выставы я адбіла 25 раслін, якімі беларусы здаўна харчуюцца і лякуюцца, якія вельмі шануюць, выкарыстоўваюць у традыцыйных святах і магічных абрадах".

На адкрыцці нашай выставы можна будзе пазнаёміцца і паразмаўляць з керамісткай спадарыняй Вольгай.

А таксама мы парадуем вас вясеннімі спевамі з карагодам, зёлкавай гарбатай і печанымі птушкамі (булачкамі).

Запрашаем на адкрыццё!

Калі: 08.03.2023 у 12:00.

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Уваход вольны!

+375 232 50-96-98

8 марта (среда) в филиале Ветковского музея состоится открытие новой выставки «Керамика и ЭТНОботаника».

Начало весны, пробуждение природы мы решили отметить выставкой, главными героями которой будут растения.

Основе новой выставки имеет три составляющие:

  • авторская керамика мастерицы Ольги Жарнасек и растения в её мировоззрении;
  • неглюбские рушники и осмысление растительных узоров ткачихами;
  • народная медицина и магия через растительный мир.

Керамистка Ольга Жерносек:

«Беларуский растительный мир всегда завораживал меня своей красотой и практической пользой. Сама собираю травы, использую их для лечения и еды в своей семье. И однажды мне захотелось запечатлеть наши прекрасные растения в глине… Так и появилась на свет серия глазурно-молоченой посуды "Этноботаника". Свою посуду, как и когда-то давно беларуские гончары, я лишь частично покрываю глазурью (сверху и внутри), а остальную часть обрабатываю молоком. И после обжига оно придаёт тарелкам красивый коричневый цвет и флёр архаики, похожий на потемневшую старую посуду... Для этой выставки я выбила на керамике 25 растений, которыми беларусы издавна питаются и лечатся, которые чтят, используют в традиционных праздниках и магических обрядах».

На открытии нашей выставки можно будет познакомиться и пообщаться с керамисткой Ольгой.

А ещё мы порадуем вас весенними песнями с хороводами, травяным чаем и печёными птичками (булочками).

Приглашаем на открытие!

Когда: 08.03.2023 в 12:00.

Где: г. Гомель, площадь Ленина, 4 (в парке, за собором Петра и Павла).

Вход свободный!

+375 232 50-96-98

72