Шчодры ў Гомелі


Сябры, хадзем шчадраваць!

13 студзеня, на Шчодры, мы ладзім наш традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад! У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдзем на базар!

Апранайцеся адпаведна надвор’ю. Ды бярыце з сабой за кампанію добры настрой і пару сяброў.

Пажадана захапіць з сабой стракатую хустку, незвычайны капялюх, размаляваць твар - каб "пераўвасобіцца" ў нейкага персанажа. Бо традыцыя таго патрабуе

Збіраемся 13 студзеня ў 11 гадзін каля філіяла Веткаўскага музея (Гомель, пл. Леніна, 4 - у парку, за саборам Пятра і Паўла).

А пакуль што падрыхтуйцеся!

Вось вам прыклад шчадроўкі з в. Стаўбун (Веткаўскі раён):

Каб вяліся куры ды каровы
І заўсёды вы былі здаровы!
Майце торбу грошай
І жывіце ў раскошы!
Каб вашыя сталы ламіліся пірагамі,
А вашыя кішэні - грашамі!

P.s. Хто не ходзіць шчадраваць, бо няма кампаніі і сам баіцца, але хоча далучыцца да традыцыі - не прапусціце такую магчымасць!

*фота са Шчодраў у 2021 годзе.

179