"Выраб Грамнічнай свечкі"


Філіял Веткаўскага музея і «Братэрства босых бортнікаў» запрашае Вас на выраб Грамнічнай свечкі!

Калі: 16 лютага (субота) 2019, 15:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, +375 29 335-06-00 (Пятро Міхайлавіч)

Вас чакае:
• прагляд і абмеркаванне фільма «Брацкая свяча» (аўтар сцэнарыя: Вольга Лабачэўская);
• сустрэча з бортнікамі ды пчалярамі і «сапраўдныя» гісторыі з сапраўднага жыцця найбліжэйшых сяброў пчол;
• выраб «Брацкай свячы» і выраб «персанальных» васкавых свечак (воск для кожнага ўдзельніка ўваходзіць у кошт квітка);
• «Стрэчанныя спевы»;
• зёлкавая гарбата з мёдам;
• ўнікальная выстава «Ікона звалась Свячой...» з аўтарскім экскурсійным суправаджэннем ад дырэктара Веткаўскага музея — Пятра Цалкі.

Дадатковая інфармацыя:
BY: http://vetka-museum.by/naviny/526-vyrab-gramnichnaj-svechki.html
RU: http://vetka-museum.ru/novosti/461-sozdanie-sretenskoj-svechi.html

Старонка мерапрыемства:
https://vk.com/event178156646

140