Філіял у Гомелі

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі заснаваны ў 2000 годзе.З 2008 года ён знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (будынак былога шахматна-шашачнага клуба). Адрас: плошча Леніна, 4.

У філіяле Веткаўскага музея праходзяць тэматычныя выставы і працуе клуб "Параскева". Змена выстаў у залах філіяла адбываецца раз у тры-пяць месяцаў.

Кожная з залаў мае сваю вобразную структуру, што забяспечвае рознабаковы экспазіцыйны і асветніцкі падыход:

Зала "Шэдэўр традыцыі" - выстава аднаго прадмета.

Зала "Чалавек традыцыі" - асоба чалавека ў кантэксце традыцыйнай культуры.

Зала "Тэкст традыцыі" - "прачытанне" матэрыяльных помнікаў традыцыйнай культуры як твораў і "тэкстаў" духоўнай культуры.

Зала "Жывое рамяство" і клуб "Параскева" - гэта спроба наладзіць паслядоўнае комплекснае вывучэнне традыцый беларускага народнага ткацтва. Усе сустрэчы, якія праводзяцца ў межах клуба "Параскева" складаюцца з тэарэтычных і практычных заняткаў.



Подробнее