У Веткаўскім музеі адкрыта вакансія навуковага супрацоўніка

У Веткаўскім музеі адкрыта вакансія навуковага супрацоўніка.

‍Разглядаем кандыдатаў, якія:

  • Маюць вышэйшую адукацыю (пажадана гістарычную, альбо ў сферы культуры, але калі прысутнічае наступны пункт, разгледзім з любой вышэйшай адукацыяй).
  • Цікавяцца адным ці некалькімі з гэтых накірункаў: гісторыя стараабрадніцтва, кніжная культура, іканапіс, беларуская культура, традыцыі, этнаграфія, археалогія.

У працоўныя абавязкі навуковага супрацоўніка ўваходзіць:

  • Правядзенне экскурсій, лекцый, музейных заняткаў.
  • Стварэнне музейных выстаў.
  • Навуковае даследаванне пэўнага накірунку (напісанне артыкулаў, удзел у навуковых канферэнцыях)

Умовы працы:

  • Поўная занятасць.
  • Месца працы: Ветка, Красная плошча, 13.
  • Працоўны графік: з 8:30 да 17:30
  • Заробак: ад 750 рублёў (узровень заробку залежыць ад досведу)

Больш падрабязна на асабiстай суразмове.

Рэзюмэ дасылайце на электронны адрас: vetkamuseum@gmail.com

Падрабязнасці па тэлефоне: +375 (23) 304-25-71

79