Новая выстава «Спасава Слабада»

Гэта сумесны праект Веткаўскага музея і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, які прысвечаны гісторыі аднаго з самых паэтычных і маляўнічых раёнаў Гомеля, што працягнуўся ад княжацкага парка паралельна цячэнню ракі Сож.

На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы, якія належалі гомельскім стараабрадцам, жыхарам Спасавай слабады. Паслядоўна, ад вобраза храмаў да вобраза жылых будынкаў, распавядаецца пра архітэктурны воблік гэтай часткі горада, паказваюцца копіі дакументаў, што зберагаюцца ў архівах Беларусі, Літвы, Расіі. Прадметы археалогіі распавядаюць пра самы ранні этап існавання слабады - першую палову XVIII ст. А падборка графічных выяў стараабрадніцкай Ільінскай царквы паказвае мастацкае ўспрыманне храма, пачынаючы ад сярэдзіны ХХ ст. і да сучаснасці.

Наведаць выставу можна ў любы дзень, без выходных, з 9:30 да 18:00.

Філіял Веткаўскага музея, г.Гомель, пл. Леніна, 4 (у парку, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефон: +375 232 50-96-98

27