Ужо традыцыйна, філіял Веткаўскага музея працягвае сезон тэматычных этна-вечарын.
Мінулы раз «жанілі» Коміна, а на гэты раз ладзім сапраўднае беларускае Вяселле.
Кошт: 3 р. 00 к. (у традыцыйных строях БЯСПЛАТНА)
Тэлефон для даведак: 8 029 335-06-00 — Пятро Міхайлавіч (у тым ліку і як прыдбаць строй на вечарыну).
Падчас вечарыны мы паспрабуем:
- як мага болей даведацца пра традыцыйнае беларускае вяселле;
- паболей даведацца пра адмысловы вясельны каравай;
- паспяваць ды паслухаць вясельныя песні разам са спеўным гуртом ГМКГА «Талака»;
- сваімі ручкамі зрабіць упрыгожванні для вясельнага каравая: шышачкі, кветачкі, птушачкі, вельцы ды гільцы;
- зладзім вясельнае застолле з «дзяльбой каравая», таму не забываемся ўзяць з сабой што-небудзь традыцыйнае да агульнага стала;
- і, канешне, патанчым пры падтрымцы «Гомельскай школкі бытавога танца»!
Добры гук і рытм вечарыны будзе падтрымліваць:
- гомельскі гурт (пакуль безназоўны) пад кіраўніцтвам музыкі-гарманіста, танцора, спевака і проста цудоўнага чалавека — Віктара Шыпкова (Гомель-Маркавічы) — гармонік, акардэон, цымбалы, мандаліна, бубен!